Былы кіраўнік птушкафабрыкі ў Слоніме абвінавачваецца ў выманьванні крэдытаў


Паводле праваахоўнікаў, экс-дырэктар слонімскага птушкагадоўчага прадпрыемства для атрымання новых крэдытаў прадстаўляў у розныя банкі фальшывыя даведкі, нібыта пра адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці па старых крэдытах.

«У лістападзе-снежні 2012 года, маючы запазычанасць у ААТ «Белаграпрамбанк», на падставе фальшывых даведак прадпрыемства атрымала тры крэдыту ў ААТ «АСБ» Беларусбанк« на агульную суму звыш 5 млрд рублёў», піша belta.by.

На дадзены момант запазычанасць прадпрыемства каласальная (10 млрд рублёў), магчымасць атрымання новых сродкаў – нікчэмная, а плацежаздольнасць прадпрыемства пад вялікім пытаннем, піша дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва. Былому дырэктару пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў