Былы інфарматар камуністычных спецслужбаў стане амбасадарам Польшчы ў Беларусі?


[vc_single_image image=”368491″ img_size=”large”]

Камісія па замежных справах польскага Сейму адобрыла кандыдатуру Януша Скалімоўскага на пасаду амбасадара ў Беларусі. Скончыў Дыпламатычную акадэмію ў Маскве і «распрацоўваў» палякаў замежжа.

Падчас галасавання камісіі Сейму за кандыдатуру Скалімоўскага ў якасці амбасадара ў Беларусі прагаласавалі 9 чалавек, супраць – 3. Пра гэта паведамляе журналіст тэлеканала «Republika» і штотыднёвіка «Do Rzeczy» Цэзары Гмыз.

«Скалімоўскі адобраны 9 «галасамі» за і 3 «супраць». У прэзідэнта Анджэя Дуды будзе праблема», – піша журналіст у Twitter.

Кандыдат на пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі прызнаўся, што супрацоўнічаў з вайсковым аташэ ў Лондане і выкладаў у Акадэміі ўнутраных справаў, перадае «Respublika».

Раней тэлеканал паведамляў, што Януш Скалімоўскі навучаўся дыпламатыі ў 1970-х гадах у СССР. Скончыў Дыпламатычную акадэмію ў Маскве, дзе пазней стаў амбасадарам Польскай Народнай Рэспублікі (так афіцыйна называлася польская дзяржава з 1952 па 1989 год). У часы пост-камуністычнай Польшчы працаваў амбасадарам у Дубліне і ў Маскве. Шмат гадоў падтрымлівае палякаў Беларусі, Літвы, Украіны.

У польскім Інстытуце Нацыянальнай Памяці захаваліся дакументы, з якіх вынікае, што Скалімоўскі свядома стаў інфарматарам службаў Польскай Народнай Рэспублікі ў 1989 годзе, а, значыць, акурат перад перамовамі камуністычных уладаў з польскай апазіцыяй. Як дыпламат меў сярод сваіх задачаў «распрацоўваць» палякаў замежжа. Сёння з’яўляецца старшынём фонду «Дапамога палякам на ўсходзе».

Дыпламат прызнаўся, калі пісаў люстрацыйную заяву, што быў інфарматарам спецслужбаў. Згодна з Законам аб люстрацыі, тым, хто прызналіся ў супрацы, не пагражае люстрацыйны працэс, і яны не нясуць ніякіх іншых наступстваў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў