Былы дэпутат Скрабец хоча вылучацца ў прэзідэнты ў 2020 годзе


Бюро аргкамітэту ў справе стварэння Партыі свабоды вырашыла вылучыць свайго старшыню Сяргея Скрабца кандыдатам на прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2020 годзе.

«Мы абмяркоўвалі на бюро ўдзел нашых актывістаў у мясцовых выбарах і таксама разглядалі гэтую кампанію, як частку прэзідэнцкай. І ўзнікла пытанне: каго мы падтрымаем на выбарах кіраўніка дзяржавы? Паколькі пакуль адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў няма, то вырашылі, што рыхтавацца буду я. Думаю, што праз тры гады Аляксандра Лукашэнкі ўжо не будзе ў ліку прэтэндэнтаў. Таму гатовы пазмагацца за пасаду з Гайдукевічам, старэйшым ці малодшым»», – распавёў у каментары «Радыё Свабода» Сяргей Скрабец.

Цяпер палітыку 53 гады, ён сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. З 2000 па 2004 гады – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, намеснік сталай камісіі па бюджэце і падатковай палітыцы.

Раней Скрабец двойчы спрабаваў браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі. У 2001-м годзе Цэнтральная выбарчая камісія прызнала сапраўднымі толькі 37 тысяч подпісаў на ягоную карысць пры неабходным мінімуме ў 100 тыс. У 2006-м годзе Цэнтрвыбаркам адмовіўся зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу, паколькі на той час палітык знаходзіўся ў турме.

Быў кандыдатам у дэпутаты на выбарах-2016.

Сяргей Скрабец у «Гарачым каментары» (студзень, 2017)

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Стужка навінаў