Былы дарадца Пуціна: Лукашэнка можа быць перашкодай для Расеі. Але ніхто не вечны


Журналісты праграмы «ПраСвет» паразмаўлялі пра цяперашнюю палітыку ў Расеі з эканамістам і былым дарадцам кіраўніка РФ Андрэем Іларыёнавым.

Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» кожную пятніцу а 21:45. Праграму можна глядзець у жывой трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру – у нашым архіве.

Інтэрв’ю са спадаром Іларыёнавым пачынаецца з хвіліны 14:37 на відэа вышэй.

Калі Расея будзе ажыццяўляць сапраўдную поўнамаштабную імперскую палітыку дзеля ўсталявання свайго ўплыву на постсавецкай прасторы, то Беларусь – адзін з самых першых кандыдатаў на далучэнне да Расеі, лічыць былы дарадца Уладзіміра Пуціна.

«Канешне, фігура цяперашняга кіраўніка Беларусі ўяўляе сабой некаторую перашкоду, магчыма, для ажыццяўлення гэтых планаў. Але ніхто ж не вечны…», – заўважыў спадар Іларыёнаў.

Паводле ягоных прагнозаў, вайна на Данбасе працягнецца і ў 2015 годзе. «Самае галоўнае ў тым, што гэта вайна экзістэнцыйнага характару, да поўнай перамогі. Прынамсі так гэтую вайну разглядае і Пуцін, і ягоны рэжым. Яны лічаць, што ў выпадку перамогі Украіны, перамогі цывілізацыі, свабоды і дэмакратыі ва Украіне, у іх не застанецца ніякага палітычнага шанцу на выжыванне і захаванне свайго рэжыму. Таму яны гатовы ісці практычна на ўсё, каб знішчыць Украіну як суверэнную, незалежную дзяржаву, як краіну, якая стала ўвасабленнем свабоды цягам апошняга года», – заўважыў эканаміст.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары