Былы амбасадар Украіны ў Беларусі абвешчаны ў вышук


Колішнія міністры абароны Украіны Павел Лебедзеў і Міхаіл Ежаль абвешчаныя ў вышук. Апошні ў 2013-2015 гадах быў амбасадарам у Беларусі.

Пра тое, што гэтыя асобы знаходзяцца ў вышуку паведаміў галоўны пракурор Украіны Анатоль Маціёс. Паводле яго звестак, Міхаіл Ежаль працяглы час перабывае ў адной з медычных установаў Мінабароны Беларусі.

«Калі Ежаль знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы і, мяркуючы па афіцыйных апавяшчэннях, хварэе, у нас паводле закону няма іншага выйсця, акрамя як чакаць, калі ён вылечыцца. Выехаць і праверыць гэты факт у Беларусі – такой магчымасці ў нас няма», – патлумачыў Анатоль Маціёс.

Міхаіл Ежаль займаў пасаду міністра абароны Украіны, з красавіка 2013 года ён зʼяўляўся амбасадарам Украіны ў Беларусі. У траўні 2015 года прэзідэнт суседняй краіны Пятро Парашэнка прыняў рашэнне аб адкліканні Міхаіла Ежаля. У 2014 годзе Генпракуратура Украіны падазравала яго ў падрыве абароназдольнасці краіны.

НМ, belsat.eu, паводле Segodnya.ua

Глядзі таксама
Каментары