Былы актывіст «Белага Легіёна» скончыў жыццё самагубствам


Дзмітрыю Шыракапытаву было 36 гадоў. Пра смерць паведаміў ягоны сябар Сяргей Марцалеў.

Паводле Сяргея Марцалева, ён не ведае прычынаў, якія маглі прымусіць яго пайсці на такі крок.

«Нядаўна ён знайшоў працу па спецыяльнасці. Пазаўчора па тэлефоне гучаў адэкватна і ўраўнаважана», – напісаў Сяргей Марцалеў.

У каментарах Сяргей Марцалеў піша, што летась ягоная жонка адсудзіла ў яго маёмасць на 150 тысяч еўра і развялася.

У Дзмітрыя засталіся 4 дзяцей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў