Былы афіцэр польскай выведкі распавёў «Белсату» пра шпіёнскія гульні Масквы


У студыі «Прасвету» – былы афіцэр польскай выведкі, а цяпер пісьменнік, аўтар шпіёнскіх раманаў Вінцэнт В. Сэвэрскі распавядае пра сакрэты шпіёнскіх гульняў.

Расейская выведка актывізавалася не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў краінах-хаўрусніках Кіева. У суседняй з намі Польшчы расейскія шпіёны, як аказалася, мелі доступ да энергетычнай камісіі ў Сейме ды да базаў дадзеных Міністэрства абароны. Раней у кастрычніку кампанія «iSight Partners» паведаміла, што расейскія хакеры ажно 5 гадоў шпіёнілі за кампютарамі, якія ўжывалі еўрапейскія чыноўнікі энергетычнага, тэлекамунікацыйнага, вайсковага і дыпламатычнага сектараў. Савецкае ГРУ пра такія магчымасці магло толькі марыць.

Глядзіце гутарку са спадаром Сэвэрскім на відэа ад 17-й хвіліны.

Праграма «Прасвет» выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 20:45. Паглядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі або ў архіве на нашай старонцы.

Стужка навінаў