Былому дарадцы Трампа прысудзілі 14 содняў турмы


Былы дарадца Доналда Трампа, 31-гадовы Джордж Пападопулас быў асуджаны на 14 содняў зняволення. Пападопулас яшчэ ў кастрычніку 2017 года прызнаў сябе вінаватым у тым, што хлусіў ФБР наконт сваіх сустрэчах з агентамі і пасярэднікам Масквы.

Ён таксама быў асуджаны на год умоўна, 200 гадзін грамадскіх працаў і аштрафаваны на $ 9500.

Раней Пападопулас працаваў у Лондане аналітыкам нафтавага рынку, але ў сакавіка 2016 ён далучыўся да выбарчай кампаніі Доналда Трампа, дзе ён быў дарадцам па пытаннях вонкавай палітыкі. Белы дом настойвае, што Пападопулас займаў маленькую і нязначную пасаду, працаваў на валанцёрскіх пачатках і не быў датычны да важных рашэнняў.

Па версіі следчых, Пападопулас уступіў у кантакт з таямнічым лонданскім прафесарам Джозэфам Міфсудам, які сказаў, што ў Расеі ёсць кампрамат на суперніка Трампа Гілары Клінтан.

Трамп катэгарычна адмаўляе якія-небудзь кантакты чальцоў сваёй каманды з Крамлём і звязвае падазрэнні ў свой адрас з жаданнем дэмакратаў адпомсціць за паражэнне на прэзідэнцкіх выбарах.

КА, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў