Бык забіў жанчыну ў Жлобіне


Жывёліна ўдарыла работніцу гаспадаркі «Кіцін» у Жлобінскім раёне. Выпадак здарыўся 1 ліпеня.

Бык баднуў 53-гадовую жанчыну ў левую частку грудзей. Тая праляцела два метры, стукнулася аб бетонную падлогу, у выніку чаго атрымала пераломы рэбраў, разрыў лёгкага і селязёнкі. Яна памерла на месцы.

Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў