Бязвіз і амерыканская вайсковая база ў Польшчы. Прэзідэнты Польшчы і ЗША правялі перамовы ў Белым доме


U.S. President Donald Trump stands with Poland's President Andrzej Duda at the conclusion of a joint news conference in the East Room of the White House in Washington, U.S., September 18, 2018. REUTERS/Brian Snyder

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго польскі калега Анджэй Дуда абмеркавалі магчымасць размяшчэння ў Польшчы амерыканскай вайсковай базы. Бакі падпісалі дамову аб стратэгічным партнёрстве.

Па словах Дональда Трампа падчас перамоваў з Анджэем Дудам бакі дамовіліся надалей умацоўваць добрыя сувязі ў абарончай сферы, пашыраць супрацу ў галіне вайсковых адносінаў, выведкі, тэхналогіяў СРА і падрыхтоўкі вайскоўцаў.

«Я магу з гонарам паведаміць, што Польшча нядаўна набыла сучасныя сістэмы СРА «Пэтрыёт», – адзначыў прэзідэнт ЗША.

Што да думкі аб стварэнні вайсковай базы ў Польшчы, то, па словах прэзідэнта ЗША, гэта забяспечыла б пастаянную вайсковую прысутнасць ЗША ў Польшчы. Цяпер амерыканскія вайскоўцы праходзяць службу на польскай тэрыторыі, але не на пастаяннай, а на ратацыйнай аснове.

Падчас сустрэчы ў Белым доме польскі і амерыканскі прэзідэнты вялі перамовы не толькі пра супрацу ў вайсковай галіне, паведамляе Reuters. Бакі абмяркоўвалі перспектыву заключэння двухбаковага пагаднення аб бязвізавым уездзе. Акрамя таго, прэзідэнты «вывучаюць магчымасці прасоўвання энергетычнай бяспекі».

«Польшча і Злучаныя Штаты глыбока адданыя дыверсіфікацыі энерганосьбітаў па ўсёй Еўропе. Ніводная краіна ў свеце не павінна залежаць толькі ад аднаго замежнага пастаўшчыка энергіі», – адзначыў амерыканскі лідар.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары