Бязвізавы рэжым у Беларусі могуць павялічыць з 5 да 12 дзён

video

Такая магчымасць цяпер вывучаецца, заявіў першы намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Андрэй Еўдачэнка.

Пра гэта ён заявіў падчас семінару, прысвечанага актуальным пытанням міжнароднай дзейнасці Беларусі.

«Мы выступаем за павелічэнне тэрміну. Ёсць прапанова ўдвая павялічыць тэрмін знаходжання на нашай тэрыторыі замежнікаў без візы – з пяці дзён удвая, а з улікам выхадных да 12-ці каляндарных содняў. Але патрэбны нейкі час, каб улічыць усе аспекты. Скажу шчыра, няпроста прымалася рашэнне і аб пяці днях. Аднак думка пра тое, каб падоўжыць замежнікам без візы час знаходжання ў Беларусі, у нас ёсць», – заявіў ён.

Бязвізавы рэжым на 5 дзён для грамадзянаў 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі з 12 лютага. Замежнікі мусяць прыяжджаць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Менск.

Паводле начальніка ўпраўлення спорту і турызму Менскага гарвыканкаму Сяргея Фурманава, без віз беларускую сталіцу наведалі каля 6 тысяч турыстаў.

ДР belsat.eu паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары