Бязмытныя таматы ў абмен на барацьбу з карупцыяй. Еўрапарламент прагаласаваў за гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны


4 ліпеня большаць дэпутатаў Еўрапарламенту падтрымала план гандлёвых прэферэнцыяў для Украіны.

Напрыканцы чэрвеня пагадненне аб часовых гандлёвых прэферэнцыях зацвердзіў Еўрапейскі савет.

У афіцыйным прэс-рэлізе Еўрапарламенту гаворыцца, што прэферэнцыі павінны аблегчыць доступ украінскіх экспарцёраў на еўрапейскі рынак.

У якасці прэферэнцыяў уводзяцца квоты на бязмытны ўвоз некаторых сельскагаспадарчых прадуктаў: мёд, памідоры, вінаградны сок, кукурузу, пшаніцу, авёс ды іншыя.

Гандлёвыя прэферэнцыі таксама прадугледжваюць адмену мытаў на некаторыя віды прамысловай прадукцыі: угнаенні, медзь, алюміній, абутак, тэлевізійнае і гуказапісваючае абсталяванне.

Прэферэнцыі ўступяць у сілу пасля падпісання дакументу ў Радзе Еўропы.

Сярод неабходных умоваў захавання прэферэнцыяў для Украіны называецца: барацьба з карупцыяй, павага да правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары