«Бясконцы горад» пабудуць у Кітаі


Архітэктары кітайскага бюро SURE Architecture прыдумалі дом-канструктар. Канструкцыя цікавая тым, што яе можна дабудоўваць уверх без абмежаванняў.

Гэта 300-метровы шматпавярховік, які складаецца з двух нахільных плоскасцяў. На ніх нанізаны памяшканні, а самі плоскасці звязаныя паміж сабой мастамі.

«Трубы выступаюць не толькі апорным элементам, але і ліфтам, у якім можна перавозіць людзей, іх таксама можна выкарыстоўваць як трансфер для энергіі і вады», – распавялі стваральнікі праекта.

Калі будынак усё ж паўстане, у ім размесцяцца школы, паркі, бізнес-цэнтры.

ДР, belsat.eu паводле metronews.org 

Стужка навінаў