Бярозаўцы актыўна падпісваюцца за адмену дэкрэту аб дармаедах

video

Абʼяднаная грамадзянская партыя ўжо другі тыдзень збірае подпісы за адмену гэтак званага Закону аб дармаедах. Гэтым разам камера «Белсату» назірала за актывістамі ў Бярозе. Людзі падпісваліся ахвотна, часам нават стваралася чарга.

«Шмат каго скарачаюць, а людзі павінныя плаціць за дармаедства. А дзе шукаць працу? Бяроза вялікая, а месцаў працоўных мала», – выказваецца жанчына.

За гадзіну актывісты збіраюць ад 100 да 150 подпісаў, але не толькі дармаедскі дэкрэт хвалюе падпісантаў.

«Вельмі шмат каментароў, маўляў, подпісы трэба збіраць не толькі за гэта. Пенсіянеры кажуць – што зрабілі з нашымі пенсіямі. Людзі перадпенсійнага ўзросту абураюцца пенсійнай рэформай. А што да гэтага закону, то абураныя практычна ўсе», – кажа актывіст АГП Аляксандр Кабанаў.

АГП прапаноўвае правесці Марш дармаедаў у Менску 15 сакавіка. На сярэдзіну лютага свой пратэст плануе Беларускі нацыянальны кангрэс. Паводле Міколы Статкевіча, акцыя, нягледзячы на ўсе магчымыя забароны, пройдзе на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары