Бялугі павіншавалі наведнікаў акіянарыуму з кітайскім Новым годам

video

Два кіты, Міра і Нікола, ў правінцыі Хэйлунцзян Паўночна-Усходняга Кітая ўпарта працавалі, каб вывучыць новыя трукі. Некаторыя рухі жывёліны распрацавалі самастойна.

«Яны самі прыдумалі іх. Мы заўважылі, што яны плаваюць інакш, прыціскаючы галаву да шкла. Таму мы вырашылі дадаць гэтыя рухі да прадстаўлення», – распавядаюць іх трэнеры.

Адзін з самых папулярных трукаў Міры і Ніколы: кіты ствараюць бурбалкавае колца, падобнае да колца дыму, і, круцячыся, праплываюць праз яго.

Кітайскі Новы год святкуюць з 28 студзеня па 11 лютага. Традыцыйна яго адзначаюць цягам 15-ці дзён. У многіх краінах Азіі жыццё на гэты перыяд літаральна замірае.

ДР belsat.eu паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары