Буслы звілі сабе гняздо на слупе ля ўваходу ў Менскі заапарк (Фотафакт)


Птушкі пасяліліся недалёка ад уваходу ў сталічны заапарк каля месяца таму.

Цалкам магчыма, што гэта сям’я буслоў, якая летась звіла гняздо на скале экзатарыуму (месца для экзатычных жывёлаўрэд.). У мінулым годзе птушак не палохалі будаўнічыя работы. Буслы нават вывелі птушанят. Але цяпер у экзатарыум прыходзяць шмат наведнікаў. Мяркуючы па ўсім, буслы вырашылі звіць гняздо на новым месцы.

Бусел лічыцца адным з сімвалаў Беларусі. Праз яго нашу радзіму называюць «краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны.

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў