«Burning Doors» Свабоднага тэатру трапіў у дзясятку найлепшых спектакляў паводле «The New York Times»

video

Галоўныя тэатральныя крытыкі амерыканскага выдання Бэн Брэнтлі і Джэсі Грын назвалі найлепшыя спектаклі, якія сёлета ставіліся на тэатральных пляцоўках у Нью-Ёрку. Сярод іх – «Burning Doors» (Дзверы ў агні) Свабоднага тэатру.

Бэн Брэнтлі называе спектакль Беларускага свабоднага тэатру «падарожжам праз мінулае і цяперашні час мастацтва супраціву ва Усходняй Еўропе, ад прытчаў Дастаеўскага пра самакатаванне да знакамітых акцыяў пратэсту “Pussy Riot”».

У дзясятку найлепшых спектакляў трапілі два замежныя. Акрамя «Burning Doors», спектакль берлінскага тэатру Шаўбюнэ «Рычард ІІІ» у пастаноўцы Томаса Остэрмаера.

«Віншую ўвесь склад Свабоднага тэатру – гэта заслужана і сумленна», – пракаментаваў публікацыю мастацкі кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.


Спектакль «Burning Doors» стаў сёлета лаўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Offie’2017» у намінацыі «Найлепшы ансамбль».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары