Burger King раздае зніжкі беларусам з картаю паляка. Але ахвочых няшмат


Рэстаран хуткага харчавання зладзіў акцыю на новую страву – «Чыкэн Фры». Уладальнікі карты паляка ў Горадні і Берасці атрымліваюць яе са зніжкаю ў 25%.

Акцыя ладзіцца з 30 чэрвеня да 3 ліпеня і скіраваная на тое, каб маладзёны праводзілі выходныя ў Беларусі і каб зменшыць чэргі на мяжы.

Пакуль што ахвочых на танны бургер не так шмат, паведамляюць у адным з двух рэстаранаў Burger King у Берасці.

«За некалькі дзён было 10 кліентаў з картаю паляка. Пакуль на 3 ліпеня, а там могуць працягнуць. Але ніхто не наракаў, што гэта дыскрымінацыя, у нас жа шмат іншых акцыяў ёсць», – кажа супрацоўнік Burger King.

Тым часам у сацсетках па-іншаму рэагуюць на акцыю амерыканскай сеткі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў