Бунт у Горадні: прадпрымальнікі спрабавалі адбіць калегу ад падаткавікоў


«На рынку быў сёння аптовы дзень, і міліцыянты затрымліваюць усіх: хто што купіў, што прадаў – няважна. Складаюць нейкія дакументы, канфіскуюць тавар. Многія гандляры пазачынялі свае кропкі, і чакаюць, што будзе далей», – паведаміў медыям актывіст БХД Мікалай Баўсюк.

Гарадзенскі сайт 015.by распавядае, што каля 300-400 гандляроў уступілі ў канфлікт з падатковымі інспектарамі на Паўднёвым рынку. «Прычынаю канфлікту сталася нечаканая праверка падатковай інспекцыі ў дачыненні прадпрымальніка, што гандлю джынсамі. Паводле непацверджанай інфармацыі, падатковыя інспектары не паказваюць прадпісання для правядзення праверкі», – паведамляе сайт.

На месца здарэння прыехаў нарад міліцыі, які спрабаваў супакоіць бізнесоўцаў. А неўзабаве з’явіліся і міліцыянты ў цывільным, якія пачалі здымаць тое, што адбываецца на камеры. Праз некаторы час пратэстоўцы разышліся.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў