Бульбяная дабрачыннасць


Амерыканец Зак Браўн, які стаў інтэрнэт-знакамітасцю, сабраўшы на Kickstarter 55 тысяч долараў на салатку з бульбы, зладзіў фестываль PotatoStock і адкрыў дабрачынны фонд.

Імпрэза, у якой мог узяць удзел кожны ахвотны, прайшла пад лозунгам „Мір, любоў, бульбяная салатка”. Падчас фестывалю было выдаткавана больш за тону карняплоду.

Амерыканец запусціў жартаўлівы праект 3 ліпеня. Хлопец папрасіў інтэрнэт-карыстальнікаў пранспансараваць яго салатку. Замест запланаваных 10 долараў, сума ахвяраванняў перавысіла 55 тысяч долараў. Такім чынам, бульбяная салатка стала адным з самых паспяховых праектаў на Kickstarter.

У партнёрстве з дабрачыннай арганізацыяй Columbus Foundation амерыканец адкрыў фонд па збору сродкаў на патрэбы бяздомных, уклаўшы ў яго 20 тысяч долараў.

ДР, belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары