Букмекеры прымаюць стаўкі, як назавуць нованароджаную прынцэсу ў Брытаніі


Чальцы брытанскай каралеўскай сям’і прыбываюць у Кенсінгтанскі палац у адведкі да дачкі герцага і герцагіні Кеймбрыджскіх. Букмекеры тым часам прымаюць стаўкі на імя нованароджанай.

Сям’я Ўільяма і Кейт правядзе некалькі дзён у Кенсінгтанскім палацы, а затым адправіцца ў сваю загарадную рэзідэнцыю ў правінцыі, падае Бі-Бі-Сі.

Нованароджаная прынцэса, якая стала чацвёртай у чарзе да брытанскага трону, з’явілася на свет у суботу а 08:34 раніцы.

У гонар гэтай падзеі знакамітыя лонданскія славутасці – Таўэрскi мост, Трафальгарская плошча і кола агляду «London Eye» – увечары ў суботу былі падсвечаныя ружовымі агнямі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Герцагіня ў суправаджэнні мужа пакінула клініку Сэнт-Мэры праз 12 гадзін пасля родаў. Прынц Ўільям, які прывёз у лякарню свайго старэйшага сына Джорджа, якому ў ліпені споўніцца два гады, каб той пазнаёміўся ​​з нованароджанай сястрой, прызнаўся, што вельмі шчаслівы.

Таямніца імя

Аднак імя нованароджанай прынцэсы пакуль не абвешчана. Букмекеры прымаюць стаўкі. Першыя месцы – у Шарлоты і Алісы, за імі ідуць Алівія, Вікторыя і Элізабэт.

Шарлота – жаночая версія імя Чарльз. Імя знакамітае тым, што яго насіла жонка Георга III, і стала папулярным менавіта ў XVIII стагоддзі. У 1761 годзе Георг купіў для жонкі палац, які размяшчаўся непадалёк ад тагачаснай каралеўскай рэзідэнцыі. Новы дом атрымаў назву «Дом Каралевы», а пазней стаў называцца Букінгемскім палацам.

Імя Аліса, якое займае другое месца ў спісе букмекераў, належала маці мужа каралевы, герцага Эдынбургскага, а таксама трэцяй дачцэ каралевы Вікторыі.

Імя Алівія, якое займае трэці радок, хоць і не мае гісторыі ў каралеўскай сям’і, з’яўляецца тым не менш другім па папулярнасці ў Брытаніі. Па словах букмекераў, менавіта гэтае імя цяпер «ва ўсіх на вуснах».

Што ж тычыцца Элізабэт і Вікторыі, то гэтыя імёны, па-за ўсякім сумневам, – самыя знакамітыя ў гісторыі каралеўскай сям’і. Каралева Вікторыя, чыё імя звязана з прамысловым, культурным, палітычным уздымам XIX стагоддзя, правілы амаль 64 гады. Каралева Элізабэт II, бабуля нованароджанай прынцэсы, 9 верасня 2015 года перасягне гэты тэрмін.

Абвяшчэнне імя прынцэсы чакаецца з дня на дзень.

Імя старэйшага брата прынцэсы, Джорджа, было абвешчана праз два дні пасля яго нараджэння ў ліпені 2013 – па стандартах манаршай сям’і, гэта хутка. Імя прынца Чарльза ў 1948 годзе стала вядома праз месяц, прынца Ўільяма ў 1982 годзе – праз тыдзень.

МЯ, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў