Букмекеры аддаюць перамогу Англіі


У сустрэчы Англіі з Расеяй у поспех расейцаў вераць яшчэ менш, чымся ў нічыю.

Букмекерская кантора «William Hill» сцвярджае, што фаварыт матчу першага тура групавога этапу Чэмпіянату Еўропы паміж Англіяй і Расеяй – зборная з Брытанскіх выспаў. Каэфіцыент на перамогу ангельцаў складае 1,95, на поспех расейцаў – 4,50, на нічыю – 3,20.

Гульня стартуе а 22:00 паводле менскага часу і пройдзе ў Марселі. Абедзве каманды прадстаўляюць групу В.

Сустрэча іншых удзельнікаў гэтага квартэту – Уэльсу ды Славаччыны – распачнецца а 19:00. У гэтай гульні букмекеры не вылучаюць яўнага фаварыта: імавернасць перамогі Уэльса ацэньваецца каэфіцыентам 2,87, а выйгрыш Славакіі – 2,80. Нічыя – 2,90.

Чэмпіянат Еўропы, які праходзіць у Францыі, стартаваў учора матчам гаспадароў турніру супраць зборнай Румыніі, і скончыўся з лікам 2: 1.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў