Буккросінг, бясплатны wi-fi і кава за Br 9 тыс.: «Белсаюздрук» пашырае сетку сучасных павільёнаў


Яшчэ адзін сучасны шапік адкрыўся ў Менску па адрасе Партызанскі праспект 56.

У павільёне можна скарыстацца бясплатным wi-fi’ем, набыць каву, аформіць падпіску і далучыцца да сталічных буккросераў (вы можаце пакінуць на адмысловай паліцы кнігу, каб яе змаглі прачытаць іншыя кліенты «Белсаюздрук»).

Новыя павільёны «Белсаюздруку» можна знайсці каля сталічнага ЦУМу, ГЦ «Імпульс», «Акадэмкнігі», на вуліцы Любімава ў Малінаўцы, каля станцыі метро «Магілёўская», а таксама каля метро «Уручча».

belsat.eu

Стужка навінаў