Будзь беларусам, будзь пераможцам! У новы навучальны год з прыгожымі беларускімі сшыткамі


Ініцыятыва belarusam.by прадставіла новыя дызайны сшыткаў з нацыянальнаю сімволікаю.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Беларускаарыянтаваныя сшыткi на 12 і 48 аркушаў маюць цвёрдую шчыльную вокладку. Унутранны блок: клетка з чырвонымi палямi альбо шырокая лінейка. Пры замове i аплаце да 15 жнiўня – кошт 10 тыс. беларускіх рублёў.

Таксама ў найменаванні ёсць альбомы для малявання пад назвай “40 аркушаў твайго таленту”. Кошт 40 тыс.

Замовіць сшыткі можна на сайце.

16 жнiўня ў Арт-сядзібе адбудзецца сустрэча-прэзентацыя, падчас якой усе жадаючыя змогуць атрымаць свае замовы ад аўтара.

Стужка навінаў