Будучыня тут: у свеце адзначаюць дзень фільму «Back to the future»


Футурыстычныя дасягненні з легендарнага кіно пра падарожжы ў часе спраўдзіліся, але не да канца.

Менавіта сёння той дзень, калі героі фільма другой часткі культавай трылогіі «Назад у будучыню» пераадолелі амаль трыццаць гадоў на сваім лятучым спорткары, каб перанесціся ў 2015 год і выратаваць сваіх нашчадкаў.

Паводле сюжэту, галоўныя героі 17-гадовы школьнік Марці Макфлай (Майкл Дж. Фокс) і геній-навуковец Док (Крыстафер Ллойд) павінны прыляцець да нас а 16:29 паводле каліфарнійскага часу. Інтэрнаўты па ўсім свеце рыхтуюцца да сустрэчы з імі, параўноўваючы рэальную «будучыню» і выдуманы рэжысёрам Робертам Земекісам тэхнічны прагрэс.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=REs0WB8r7XE”][vc_column_text]Сапраўды, за гэты час у рэальнасці з’явіліся біяметрыка, планшэты, плоскія маніторы, тэхналогія 3D і магчымасць ладзіць відэаканферэнцыі, але пакуль не створана «разумнай» вопраткі, «амаладжальных працэдураў», смеццевых пераўтваральнікаў энергіі, лятучых аўтамабіляў і аэра-скейтбордаў. Хоць фірма Lexus у жніўні прадставіла магнітны ховерборд, які можа парыць над спецыяльнай паверхняй.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xLzHj3aFCaE”][vc_column_text]Па ўсім свеце сёння пройдуць спецпаказы легендарнага кіно.[/vc_column_text][vc_column_text]ДР, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў