Будаўніцтва праваслаўнай капліцы імя Аляксандра Неўскага на «Лініі Сталіна» працягваецца


Бюст тырана перанясуць да цэнтральнага ўваходу, заявіў выканаўчы дырэктар Гісторыка-культурнага комплексу.

Нагадаем, напрыканцы чэрвеня стала вядома, што з блаславення мітрапаліта Паўла 18–19 ліпеня на «Лініі Сталіна»  адбудзецца Фестываль беларускай праваслаўнай моладзі, а каля помніка Сталіну пабудуюць каплічку імя Аляксандра Неўскага.

Глядзіце рэпартаж >>> Прадстаўнік БПЦ: Перамога ў вайне так ці інакш звязана з іменем Сталіна

Узвядзенне царкоўнага аб’екту працягваецца, паведаміў tut.by кіраўнік аддзелу ў справах моладзі Менскай епархіі Максім Логвінаў.

На мінулым тыдні помнік дэмантавалі. Паводле выканаўчага дырэктара Гістарычна-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» Аляксандра Мятлы, бюст перанясуць і паставяць каля цэнтральнага ўваходу.

Аляксандр Мятла, які таксама выконвае функцыі дырэктара фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам «Памяць Афгану» (блізкі сябар Віктара Шэймана), лічыць, што  90 % наведнікаў комплексу спакойна ставяцца да помніка Сталіну.

«Быў чалавек, камандаваў краінай… Добра або дрэнна – хай разбіраюцца гісторыкі, робяць высновы. Цяпер свабода, і кожны мае права на сваё меркаванне. Мы не спрачаемся або спрабуем кагосьці пераканаць. Мы пераконваем толькі ў тым, што гісторыю трэба хоць бы трошкі ведаць», – цытуе чыноўніка інтэрнэт-выданне tut.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў