БТ здымае серыял пра маньякаў, злодзеяў у законе і кіберзлачынцаў


Праект называецца «Закон і парадак». Прэмʼерны паказ адбудзецца 11 студзеня ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Стваральнікі серыялу абяцаюць раскрыць некаторыя прафесійныя сакрэты міліцыянтаў і даць гледачам «інсайдэрскую» інфармацыю.

«Цыкл тэлефільмаў пад агульнай назвай«Закон і парадак» распавядзе пра працу асноўнага праваахоўнага ведамства Рэспублікі Беларусь – Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак праект не будзе будавацца на сухой статыстыцы і лічбах са зводак. Увазе гледачоў будуць прадстаўлены восем самастойных серый, кожная з якіх прысвечана пэўнай тэме. Адкрые цыкл серыя пад назвай »Прафесія – злодзей«, якая раскажа пра тое, як і дзе аддаюць перавагу працаваць «дамушнікі» і мядзведнікі», – растлумачылі ў прэс-службе.

У серыяле таксама распавядуць пра праблему дзіцячай злачыннасці, карупцыі і кіберзлачыннасці, маньяках і злодзеях у законе.

Праект абяцаюць завяршыць напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікаў МУС – Дня міліцыі 4 сакавіка.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў