БТ пра «Маршы абураных беларусаў» у адным фота


19 лютага ў Магілёве, Берасці, Гомлі, Віцебску і Горадні прайшлі акцыі супраць дэкрэту № 3. Самая масавая адбылася ў Гомлі, дзе сабралася ад 3 да 4 тысяч чалавек. Большасць з гэтых людзей ніколі раней не ўдзельнічалі ў пратэстах, пра якія шмат пісаў «Белсат» ды іншыя незалежныя СМІ.

Пра «Марш недармаедаў» сваё слова сказала і дзяржаўнае тэлебачанне.

У перадачы «Галоўны эфір», вядоўца дэманструе 100 долараў, прыгадваючы словы Бэнджаміна Франкліна, выява якога знаходзіцца на купюры, – «непазбежныя толькі смерць і падаткі».

«Жорстка, але па справе. Хочаш жыць у развітай краіне, дзяліся з дзяржавай», – дадае яна.

«Дзяржава шмат не патрабуе – проста выйсці з ценю. Усяго 20 базавых за год. І не з беспрацоўных, як гэта цяпер спрабуюць прадставіць так званыя незалежныя СМІ. А з вельмі працаздольных, актыўных, паспяховых людзей».

19 лютага, пратэст у Гомлі

Сёння 20 лютага – апошні дзень выплаты падатку. Пакуль жа збор сплацілі каля 10 % «дармаедаў» на 470 тысячаў тых, каго дзяржава назвала ўтрыманцамі. Сярод іх – працоўныя мігранты, студэнты, жанчыны «у дэкрэтным адпачынку», пенсіянеры, людзі з інваліднасцю і нават нябожчыкі.

Глядзі таксама
Каментары