Новы альбом Rammstein запішуць у Менску


Музыкі «Rammstein» падчас працы з Акадэмічным хорам Белтэлерадыёкампаніі. Фота з афіцыйнага «Тўітара» гурту

Белтэлерадыёкампанія распачала працу над супольным праектам з музыкамі нямецкага гурту «Rammstein».

14-15 верасня ўдзельнікі «Rammstein» наведалі Менск. Белтэлерадыёкампанія падае, што гурт падпісаў дамову аб супрацы з Сімфанічным аркестрам і Акадэмічным хорам медыяхолдынгу.

«Уся інфармацыю аб [праекце] музыкі трымаюць у таямніцы», – гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнікі БТ таксама не маюць права выдаваць аніякіх падрабязнасцяў супрацы з групай.

Музыкі «Rammstein» падчас працы з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. Фота з афіцыйнага «Тўітара» гурту

Беларускіх музыкаў са знакамітай рок-камандай пазнаёміў нямецкі дырыжор Вільгэльм Кайтэль, які не першы раз выступае пасярэднікам у арганізацыі падобных праектаў.

Напрыклад, Кайтэль працаваў з аркестрам БТ падчас туру «Disney in concert», калі беларускія музыкі выканалі шэраг кампазіцыяў з дыснееўскіх фільмаў. Сёлета ўвесну Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі гастраляваў з Кайтэлем па Швейцарыі, Аўстрыі і Нямеччыне ў межах «Zimmer Tour».

ДД

Глядзі таксама
Каментары