Брытанскую амбасаду закідалі крывавымі манекенамі


Невядомыя мужчыны перакінулі праз плот дыппрадстаўніцтва некалькі «акрываўленых» манекенаў, паведамляе interfax.ru.

Нагадаем, што 3 лістапада ўваход у расейскую амбасаду ў Лондане завалілі пластыкавымі рукамі ад манекенаў. Дэманстранты прыйшлі з імі да будынку расейскага дыпламатычнага прадстаўніцтва, пратэстуючы супраць дзеянняў расейскіх войскаў у сірыйскім горадзе Алепа. На майках дэманстрантаў было напісана: «Уратуйце Алепа».

4 лістапада расейскі МЗС заявіў, што лонданская акцыя была спланаваная брытанскім вонкавапалітычным ведамствам.

Заходнія краіны абвінавачваюць расейскую армію ў абстрэлах грамадзянскіх абʼектаў у Алепа.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў