Брытанскія навукоўцы вывелі памідор-мутант, які не псуецца


Насамрэч, псуецца, канешне, але не так хутка.

Даследчыкі з Нотынгемскага ўніверсітэту вывелі памідор з тэрмінам прыдатнасці на некалькі тыдняў большым, чымся ў звычайнага тамата, пры захаванні нармальнага смаку і водару.

Яшчэ нядаўна для навукоўцаў было загадкай, чаму памідоры так хутка размякчаюцца і маюць непрацяглы тэрмін захоўвання. Даследчыкі з Нотынгему яе разгадалі.

«Асноўнай мэтай нашага даследавання было ідэнтыфікаваць гены, якія дазволілі б ажыццяўляць кантроль над памякчэннем ягады, не ўплываючы на іншыя аспекты яе паспявання», тлумачыць прафесар Грэхэм Сэймур, прафесар біятэхналогіі раслінаў Нотынгемскага ўніверсітэту.

Ген, які выявілі навукоўцы, кадуе фермент пектат ліаза, якая разбурае пекцін – поліцукрыд, які ўваходзіць у склад клеткавых сценак пладоў памідора і які падтрымлівае ўнутраны ціск.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”260334″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Навукоўцы перакананыя, што калі ген выключаны, то мякаць плоду мякчэе павольней, а хуткасць паспявання тамата і яго смакавыя якасці застаюцца ранейшымі.

Для памяншэння сельскагаспадарчых стратаў і паляпшэння спажывецкіх якасцяў памідораў лабараторыі звычайна выводзілі гібрыды з запаволеным працэсам паспявання. Аднак з павелічэннем тэрміну прыдатнасці гародніна губляла свае смакавыя якасці. Паводле Сэймура, новы від таматаў будзе здольны захоўваць і свежасць, і смакавыя якасці надоўга.

Навукоўцы спадзяюцца, што іх адкрыццё дапаможа паляпшаць якасць таматаў без неспрыяльнага хімічнага ўздзеяння на ўраджай, што зробіць гародніну больш бяспечнай для спажывання.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў