Брытанскі прэмʼер прыйшоў на фінал Уімблдонскага турніру з мамай


Мэры Кэмэран і яе сын Дэйвід прыйшлі паглядзець, як другая ракетка Вялікай Брытаніі Эндзі Марэй змагаецца з канадскім тэнісістам Мілашам Раонічам.

Фінал скончыўся перамогай шатландца Эндзі Марэя (6-4, 7-6, 7-6). У гэтым годзе перамога Марэя на Уімблдонскім турніры стала трэцяй у яго карʼеры.

9 ліпеня ў жаночым фінале амерыканка Сірэна Уільямс заваявала свой сёмы тытул на Уімблдонскім турніры, абыграўшы ў фінале немку Анжэліку Кербэр – 7-5, 6-3.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў