Брытанскі парламент прагаласаваў за пачатак «брэкзіту»


Палата абшчын брытанскага парламенту ў першым чытанні адобрыла прывядзенне ў дзеянне артыкулу 50 Лісабонскай дамовы аб парадку выхаду краіны з Еўразвязу.

Пасля двух дзён дэбатаў у парламенце законапраект ураду аб выхадзе з ЕЗ падтрымалі 498 дэпутатаў, супраць выступілі 114.

Супраць прагаласавалі Шатландская нацыянальная партыя і ліберальныя дэмакраты, а таксама 47 дэпутатаў-лейбарыстаў і адзін кансерватар, якія пайшлі супраць лініі сваіх партыяў.

У ходзе абмеркавання міністр па пытаннях выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу Дэвід Дэвіс нагадаў дэпутатам, што калі яны не ўхваляць законапраект, то пойдуць супраць волі народа.

Другое чытанне законапраекту прызначанае на 6 лютага.

Архіўнае выданне «Свету» з сюжэтам пра «брэкзіт»

Законапраект быў унесены ў парламент пасля рашэння Вярхоўнага суда, які пастанавіў, што ўраду патрэбная згода заканадаўцаў для фармальнага запуску перамоваў з Бруселем аб выхадзе з ЕЗ.

Прэмʼер-міністр Тэрыса Мэй раней абвесціла, што мае намер афіцыйна паведаміць Еўразвязу аб выхадзе Вялікай Брытаніі – і тым самым пачаць працэдуру паводле артыкулу 50 – да канца сакавіка 2017 года. Той жа артыкул адводзіць на перамовы аб умовах выхаду два гады.

У ходзе рэферэндуму ў чэрвені 2016 года большасць жыхароў Вялікай Брытаніі (51,9%) выказалася за выхад краіны са складу ЕЗ.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian

Стужка навінаў