Брытанскі банк «Standard Chartered»: кошт на нафту можа апусціцца да $ 10 за барэль


Аналітыкі брытанскага банку апублікавалі прагноз з будучымі коштамі на «чорнае золата», паведамляе rbc.ru.

У сваім прагнозе «Standard Chartered» спасылаецца на запавольванне эканомікі Кітаю і перавытворчасць нафты (1,5 млн барэляў штодзень).

Аўтары прагнозу адзначаюць, што банк «Barclays», «Macquarie», «Bank of America», «Merill Lynch» ды «Societe Generalе» таксама прагназуюць падзенне коштаў на нафту ў 2016-м.

Акурат «Barclays» робіць больш сціплыя прагнозы. Паводле аналітыкаў гэтай банкаўскай установы, кошт на нафту будзе трымацца на ўзроўні $ 37. Устойлівая дынаміка падзення коштаў нафты ўтрымліваецца з другой паловы 2014 года. На 12 студзеня кошт нафты маркі Brent апусціўся да $ 31,33.

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў