Брытанская паліцыя назвала імёны тэрарыстаў, якія здзейснілі напад 3 чэрвеня


Забітыя паліцэйскімі злачынцы апазнаныя як Хурам Шазад Бут і Рашыд Рэдуан. Меркававаныя тэрарысты былі выхадцамі з Пакістана і Марока, адзін з іх доўгі час жыў у Ірландыі.

Здымкі і інфармацыю апублікавала Лонданская паліцыя.

Буту было 27 гадоў, ён меў грамадзянства Вялікай Брытаніі, быў нарадзінцам Пакістану. Яго прозвішча знаходзілася ў базе дадзеных паліцыі і выведкі, але падстаў меркаваць, што ён рыхтаваў тэракт, не было.

Рэдуану было 30 гадоў. Ён паходзіў з Марока альбо Лівіі. Называў сябе Рашыд Эльхдар. Да адказнасці за злачынствы раней не прыцягваўся.

Тэлеканал Sky News са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што Бут называў сябе таксама Абу Зэйтун, меў дыплом бізнес-школы і выкладчыка ангельскай мовы.

Асоба трэцяга злачынца пакуль не ўстаноўлена.

DW паведамляе, што ўсе трое былі жанатыя.

Адказнасць за напад, ахвярамі якога сталі 7 асобаў, узяла экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў