Брытанскай каралеве Элізабэт II 90 гадоў


Элізабэт II – на троне з 1952 года, чым пабіла рэкорд сваёй прапрабабкі Вікторыі, стаўшы самым доўга кіроўным брытанскім манархам у гісторыі.

На гонар юбілею каралеўскі двор падрыхтаваў шэраг урачыстасцяў, а галоўным мерапрыемствам стане шпацыр Элізабэты II са сваім 94-гадовым мужам прынцам Філіпам па Ўіндзарскім парку.

Урачысты вечар каралева правядзе з сямʼёй.

Апошнім часам ходзяць чуткі, што каралева праз паўгода перадасць трон свайму ўнуку прынцу Ўільяму. Прынц і ягоная жонка Кейт Мідлтан карыстаюцца папулярнасцю сярод брытанцаў. Паводле права, наступным каралём меўся стаць бацька прынца Чарльз. Аднак у каралеўскім доме разгарэўся скандал. Сёлета ў сакавіку аўстралійскі бізнесмен Сайман Доранте-Дэй заявіў, што зʼяўляецца пазашлюбным сынам Чарльза і Камілы Боўлз. Ён нават запатрабаваў правесці ДНК-тэст.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў