Брытанец сабраў лятучы ровар з двух дронаў


Брытанскі блогер-вынаходнік Колін Фэрз (Colin Furze) сабраў у сваім гаражы лятучы ровар з двух квадракоптараў.

Каркас хавербайка Фэрз сабраў з алюмініевых профіляў і труб. Да яго ён прыварыў два рухавікі з прапелерамі. Пры гэтым задні рухавік павернуты прапелерам уверх, а пярэдні – уніз. Кожны рухавік можа падымаць да 45 кілаграмаў.

Фэрз таксама ўсталяваў на хавербайк сістэму гнуткага паліўнага прываду і каністру для гаручага.

МЯ, паводле nplus1.ru

Стужка навінаў