«Brutto» выступіць на «Менск-Арэне»


8 сакавіка «Brutto» прадставіць у беларускай сталіцы новую праграму «Double Hot».

«Мы ў эйфарыі ад выступу «Brutto» «Менск-Арэне». Зіма праляціць у рэпетыцыях і трэніроўках – нам неабходная алімпійская форма, каб выступіць годна на роднай зямлі. Сустрэнем вясну святочным канцэртам і цудоўным настроем! Будзь рэалістам – мар пра немагчымае!», – падзяліўся эмоцыямі afisha.tut.by Сяргей Міхалок.

Пачатак а 19.00.

Кошт квіткоў: ад Br 30-60, фан-зона – Br 60, танцпляц – Br 40.

Даведкі па тэлефонах: + 375-29-650-11-33, 763-11-11.

Сёлета гурт Сяргея Міхалка прэзентаваў відэакліп на верш украінскага пісьменніка і паэта Сяргея Жадана. Кліп зняты на верш «Середні віки», відэа здымалася ў спальных раёнах Кіева.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў