BRUTTO выпусціў новую песню па-беларуску


Сінгл «Будзь смелым!» складаецца з аднайменнай песні на словы Янкі Купалы ды новай версіі ляпісаўскай песні «Священный огонь».

Відэа на песню «Будзь смелым!» зрабіў маскоўскі кліпмэйкер і фатограф Андрэй Давыдоўскі, які працаваў над кліпам «Гири» і відэа «Адидас», паведамляе tut.by.

Група BRUTTO на чале з Сяргеем Міхалком распачала дзейнасць сёлета 1 верасня. За гэты час паспела выпусціць альбом, чатыры кліпы і два lyric-відэа да песняў. Мае афіцыйнае інтэрнэт-радыё BRUTTO.

Паводле brud.to, tut.by

Стужка навінаў