Brutto прадставіў тызер на новы кліп «Рокі» з Меліцінай Станютай (ВІДЭА)


Прэмʼера роліка прызначаная на 1 сакавіка. Сюжэт распавядае гісторыю баксёра, ролю якога выканаў Віталь Гуркоў. Таксама з тызера вядома, што ў кліпе таксама здымалася гімнастка Меліціна Станюта.

«Часам ты прыручаеш сваіх дэманаў, іншы раз – перамагаеш. Калі-нікалі ты сам і ёсць дэман», – адзначаецца ў трэйлеры.

У верасні Гуркоў і Станюта разам адпачывалі ў Гданьску. Спартоўцы не афішавалі свае адносіны, хоць некаторыя СМІ ўжо акрэслілі іх парай.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў