Brutto падтрымалі Naviband. Міхалок заспяваў іх песню


Кавалак відэа, на якім Міхалок перапівае прыпеў песні «Гісторыя майго жыцця», гурт Navi выклаў у сваім Instagramʼе.

Сяргей Міхалок таксама размясціў свой кавер на youtube і заклікаў усіх падрымаць Navi на Еўрабачанні.

Паводле жарабёўкі, ужо 11 траўня Арцём Лукʼяненка і Ксенія Жук прадставяць Беларусь на сёлетнім конкурсе з беларускамоўнай песняй. Гурт выступіць пад нумарам 15. 13 траўня стане вядомы пераможца «Еўрабачання-2017».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары