«Brutto» і «Ліцвіны» ўвасобілі ў відэа песню на словы Якуба Коласа. Прэм’ера кліпу


Праект «Brutto»Сяргея Міхалка прадставіў новы кліп – пяты па ліку.

Гэтым разам увасобілі песню «Наша возьме», напісаную на верш Якуба Коласа ў выкананні Віталя Гуркова. Сам Віталь у каментары для Tuzin.fm назваў гэты твор для сябе родным:

«Гэтыя словы былі напісаныя даўно, але мне здаецца, што яны будуць актуальнымі заўжды і кожны можа знайсці ў іх свой сэнс. Трэба толькі ўсвядоміць, хто такія «мы» ў гэтым вершы. Калі прымаць за «мы« беларусаў, то ў гэтым тэксце ўбачыцца ўся глыбіня і боль нашага народу. У цэлым жа гэта песня пра тых, то змагаецца ў розных кірунках за сваю справу і верыць у перамогу, а не сыходзіць з абранага шляху. Таму мне як спартоўцу – «Наша возьме« родная песня!»

Рэжысёрам новага відэа «Brutto» стаў Зміцер «Топор» Казлоўскі, удзельнік гурта. Ён жа зняў раней кліп на песню «Underdog». Самога Міхалка ў кліпе няма, затое ў здымках узялі ўдзел гульцы менскай каманды па амерыканскім футболе «Ліцвіны».

Паводле tuzin.fm

Стужка навінаў