Brutto грымне «Партызан-рокам» у Вільні


1 траўня гурт Brutto упершыню выступіць перад беларускай публікай. Новы праект Сяргея Міхалка з’явіцца на фэсце Belarus Alternative 2015.

Калектыў прэзентуе новую программу «Партызан-рок», якая складаецца з песень Brutto і найбольш рэвалюцыйных гімнаў «Ляпісаў».

Brutto – без сумневу, галоўны гурт альтэрнатыўнай сцэны Беларусі. І па музыцы, і па напале жарсцяў, якія кіпяць зараз вокал калектыву, – адзначае арганізатар імпрэзы Юстас Мамантавас.

– «Партызан-рок» – гэта музыка Барацьбы за Свабоду! – падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе гурта.– Не за эфемерную духоўную, а за Сапраўдную Праўдзівую Свабоду – самім вырашаць свой лёс! Мы не жадаем вяртання саўдэпіі! Народы Украіны і Беларусі жадаюць поўнага вызвалення ад іга Крамлю. Барацьба з таталітарызмам, з бруднай уладай, з пуцінскім імперскім мысленнем – гэта звышмэта і галоўная тэма нашага музычнага супраціву! Жыве Беларусь! Слава Украіне! Fuck The Rest.

У межах першага дня фестывалю, 1 траўня, таксама выступяць гурты Neuro

Dubel, Pomidor/Off. 2 траўня гледачоў чакае больш маладзейшы склад: кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба», Super Besse, Pukstband. Усе выступы адбудуцца на віленскай Teatro Arena (Olimpiečiu gatve 3, пачатак а 19.00).

Беларусы атрымаюць бясплатныя візы для наведвання. Тэрмін дзеяння – дзень да мерапрыемства і наступны дзень пасля яго. Максімум чатыры дні (30.04–03.05) пры набыцці квітка на абодва дні фестывалю.

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў) прадаюцца толькі ў офісе турыстычнай фірмы «Тридевять земель» па адрасе: Менск, вул. Казлова, д.7, оф.12. Там жа адбываецца рэгістрацыя на падачу дакументаў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Менск) і Генеральным консульстве (Горадня). Акрамя гэтага квіткі (без візавай падтрымкі) можна набыць у Беларусі ў сістэме Ticketpro.by, у Літве – Bilietupasaulis.lt.

Кошт квіткоў: 400 тыс. руб. на адзін дзень, 700 тыс. руб. – на два дні. Плануецца аўтобусны тур Мінск-Вільня-Мінск. Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16.

Дадатковая інфармацыя: www.cartadorog.by

НЯ, belsat.eu

Стужка навінаў