«Brutto» бярэ шэфства над Менскім Домам-інтэрнатам для пенсіянераў і інвалідаў


Гурт «Brutto»

Гурт Сяргея Міхалка аддаў на дабрачыннасць грошы, сабраныя з менскага канцэрту.

Пра гэта музычны калектыў паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»:

«Як і абяцалі, перавялі на рахунак Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў суму з грошай, атрыманых за канцэрт у «Менск-Арэне». Бачым, што дапамога аказалася патрэбнай і цешымся, што можам дапамагчы сваім землякам. Вырашылі ўзяць шэфства над інтэрнатам і дапамагаць па меры магчымасці. Верым у Дабро, і Верыць будзем!»

Цяпер адбываецца канцэртны тур «Brutto» па Беларусі. Сёння гурт выступіць у Бабруйску, заўтра – у Салігорску. Канцэрт у «Менск-Арэне» адбудзецца 8 сакавіка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў