Брусельскі аэрапорт адкрыецца 29 сакавіка


Праца следчых скончылася, цяпер – рамонт.

Адміністрацыя Брусельскага аэрапорту паведаміла, што ён адкрыецца не раней аўторка. Аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Завентэм, 11 кіламетраў на паўночны ўсход ад Бруселю. Гэты хаб – адзін з найвялікшых і найлепшых аэрапортаў Еўропы. Афіцыйныя назва – «Аэрапорт Бруселю. Вітаем у Еўропе». Наўпроставых рэйсаў з Беларусі туды няма.

22 сакавіка ў аэрапорце быў здзейснены тэракт. Адказнасць за яго, а таксама за выбух на станцыі метро «Мальбэк» узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

«Праз чатыры дні судовае следства па справе тэрактаў ужо завяршылі. Аднак аднаўленне пасажырскіх рэйсаў адбудзецца не раней 29 сакавіка», – гаворыцца ў заяве адміністрацыі.

У тэрактах у Бруселі 22 сакавіка загінуў 31 чалавек і каля 300 былі параненыя.

ДД

Стужка навінаў