БРСМ раздае яблыкі ды стужкі з арнаментам, запрашаючы на выбары


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”2477,2489,2493,2497,2501,2505,2509,2481,2485″ title=”БРСМ раздае яблыкі ды стужкі з арнаментам, запрашаючы на выбары”][vc_column_text]Раздачу яблыкаў і стужак з беларускім нацыянальным арнаментам прайшлі ажно ў пяці пунктах Горадні.

Мінакам каля кінатэатру «Усход» у Горадні маладыя людзі прапаноўвалі даволі незвычайныя запрашэнні на выбары.

Замест улётак ці флаераў актывісты БРСМ раздавалі… яблыкі, павязаныя бела-чырвонымі стужкамі з нацыянальным арнаментам.

«Яблык – гэта сімвал дабрабыту і ўрадлівасці, – падзяліўся думкамі ўдзельнік акцыі. – А паколькі ідэя незвычайная, то і людзьмі ўспрымаецца пазітыўна».

Тут жа поруч стаяў плакат з дзяржаўным гербам і датай выбараў ды гучала музыка. Мінакі ініцыятыву сустракалі ветлівымі ўсмешкамі, ад яблыкаў не адмаўляліся.

Агулам акцыя пратрывала каля 25 хвілін, пакуль «вышываная» садавіна не скончылася.

Падобныя пікеты можна было назіраць сёння таксама каля моладзевага цэнтру «Горадня» ды ў іншых шматлюдных месцах гораду.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў