БРСМ правядзе ў Менску «Дзень вышыванкі», ужо другі год запар


Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе «Дзень вышыванкі» і конкурс сэлфі ў вышыванках.

Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Узяць удзел у конкурсе сэлфі запрашаюць моладзь ад 14 да 31 года. Удзельнікі павінныя сфатаграфавацца ў беларускім адзенні і апублікаваць здымак у «Instagram» з хэштэгамі #вышыванка #селфізвышыванкай #родныятрадыціі #селфисвышыванкай #родныетрадиции #фотоконкурс #брсм #молодежьбеларуси.

Таксама напярэдадні Дня незалежнасці, 2 ліпеня, у Менску БРСМ правядзе «Дзень вышыванкі» – такое мерапрыемства ўжо праводзілася год таму.

Першапачаткова ідэя «Дня вышыванкі» нарадзілася ў некамерцыйнай арганізацыі «Арт-сядзіба», пазней яе пачалі выкарыстоўваць праўладныя актывісты. Летась кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус у эфіры «Белсату» выказаў меркаванне, што афіцыйны «Дзень вышыванкі» будзе нагадваць «Дажынкі».

https://www.youtube.com/watch?v=sUsX352Ttks

Павел Белавус пра вышыванкі ад БРСМ

«Калі яны зробяць самі, то гэта будзе нешта ўзроўню «Дажынак», са спевамі бабулек, з саламянымі нейкімі цацкамі, з беганнем у касцюмах а-ля «Советская Белоруссия». Важна, каб яны гэтую працу давалі людзям, якія разумеюць, як гэта рабіць, якія «варацца» у гэтым полі, як мы», – заявіў тады Павел Белавус.

Глядзіце наш відэарэпартаж пра мінулагодняе свята БРСМ:

https://www.youtube.com/watch?v=b9SfnJegM3k

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары