У конкурсе на новую вокладку брытанскага пашпарту перамог праект шатландца


Ян Макфарлейн прадставіў праект, які сімвалізуе пераходны стан брытанскага грамадства.

У неафіцыйным конкурсе, што правёў партал Deezen, перамог праект шатландскага дызайнера, які жыве ў Лондане. Ян Макфарлейн прадставіў вокладку, колер якой пераходзіць з бургундскага ў сіні – з колеру, які пашпарты маюць цяпер, у колер, які мелі да ўступлення Каралеўства ў Еўразвяз.

Гэтак дызайнер паказаў пераходны стан брытанскага грамадства, выкліканы Брэкзітам.

Суадносіны двух колераў на вокладцы – 52 % на 48 %. Гэтак размеркаваліся галасы на рэферэндуме аб выхадзе з Еўразвязу.

Брэкзіт-пашпарт.

Працу Макфарлейна журы выбрала з больш чым двух соцень заявак ад аўтараў з 34 краін. Вокладку ацанілі як «паэтычную», «моцную», «элегантную» і «двухсэнсоўную».

За свой праект дызайнер атрымае ўзнагароду ў памеры £ 1 000.

Варыянты дызайну, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу, глядзіце ў відэа.

ДД

Стужка навінаў