Бразільянкі зладзілі топлес-пратэст за права хадзіць топлес (18+)


Удзельнікі топлес-акцыі імкнуцца пераканаць грамадскасць, што знаходзіцца на пляжы без верхнія часткі бікіні – натуральна. Дзеля гэтага яны распрануліся на адным з найбуйнейшых пляжаў Рыа-Дэ-Жанэйра.

«У Бразіліі дзее закон, які забараняе знаходзіцца топлес на пляжы, у той час як у некаторых іншых краінах людзі вольныя загараць так, як ім хочацца», – гаворыць удзельніца акцыі Барбара Кальмо.

Удзельнікі кампаніі зазначаюць, што з года на год расце колькасць іх прыхільнікаў і сярод мужчынаў, і сярод жанчынаў. «Мы лічым, што праз некаторы час сітуацыя з забаронаю зменіцца, але таксама няма чаго сядзець склаўшы рукі і чакаць, калі прыйдуць змены. Наш пратэст – трошку гулліва, але натуральны і гэта прыцягвае ўвагу людзей», – зазначыла адна з актывістак кампаніі Ана Паўла Нагуэра.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары