Тры тыдні мастакі з Бразіліі рабілі Кастрычніцкую вуліцу ў Менску яшчэ больш неверагоднай, а ў мінулую суботу на пешаходны open-air сюды прыехалі тысячы менчукоў.
Закрыццё фестывалю «Vulica Brasil» сапсавала класічнае беларускае пахмурнае надвор’е і гарадскія ўлады. Апошнія спрычыніліся ў меншай ступені: проста забаранілі зʼяўляцца на вуліцу з сабакамі і на роварах, чым выклікалі здзіўленне гараджанаў. З надвор’ем усе было больш складана – калі ўлады яшчэ могуць выправіцца, то сонечных дзён у краіне не больш не стане.
Яшчэ адна праблема фэсту – малая колькасць прыбіральняў. Загадзя было вядома, што «Vulica Brasil» наведаюць каля 10 тысяч чалавек, але туалетаў было ўсяго некалькі. Таму беларускі карнавал – гэта яшчэ і чэргі.
У астатнім было класна. Людзі, ежа, музыка і шмат колераў: ад размаляваных трамваяў да танцаў у стракатай вопратцы, графіці ды пачастункаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287208″ img_size=”large”][vc_column_text]На фэсце бюст Леніна суседнічаў з каляровым графіці[/vc_column_text][vc_single_image image=”287212″ img_size=”large”][vc_column_text]Фэст быў стракаты[/vc_column_text][vc_single_image image=”287192″ img_size=”large”][vc_column_text]Колеры і беларуская меланхолія[/vc_column_text][vc_single_image image=”287228″ img_size=”large”][vc_column_text]Які ж фэст без АМАПу?[/vc_column_text][vc_single_image image=”287188″ img_size=”large”][vc_column_text]Бразільскія матывы ў беларускай сталіцы[/vc_column_text][vc_column_text]Усе фота:
[/vc_column_text][vc_column_text]
Вітаўт Азямбоўскі-Сурвіла, belsat.eu